Беларускія баскетбалісткі прайгралі на Алімпіядзе аўстралійкам

Беларускія баскетбалісткі прайгралі на Алімпіядзе аўстралійкам

Беларускія баскетбалісткі прайгралі на Алімпіядзе аўстралійкам — 66:74 (25:22, 14:14, 20:16, 7:22). Гэта быў апошні матч каманды Анатоля Буяльскага ў Рыа, ён ужо не меў для яе ніякага турнірнага значэння. Беларускі добра гулялі, іх перавага дасягала 14 ачкоў. Аднак у канцы трэцяй чвэрці гульня разладзілася: не ішлі кідкі, прайграваліся падборы, было зашмат фалоў. Аўстралійкі гэтым скарысталіся, запісалі на свой рахунак чарговую перамогу, набралі 10 ачкоў і занялі першае месца ў групе.

Нагадаем, беларуская зборная на Алімпіядзе здолела абыграць толькі каманду Бразіліі.

Беларускія баскетбалісткі прайгралі на Алімпіядзе аўстралійкам
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі