Беларускія праваабаронцы сустрэліся з каралём Швецыі

Кароль і каралева Швецыі сустрэліся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру / instagram.com/kungahuset
Кароль і каралева Швецыі сустрэліся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру / instagram.com/kungahuset

Кароль Швецыі Карл XVI Густаў і яго жонка Сільвія сустрэліся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Сёлета гэтую ўзнагароду падзялілі паміж сабой праваабаронцы Беларусі, Украіны і Расіі. Беларускім лаўрэатам стаў заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. На сустрэчы з каралём і каралевай Швецыі замест Бяляцкага прысутнічалі ягоныя калегі, прадстаўнікі "Вясны".

"Лаўрэаты былі ўзнагароджаныя за іх працу ў імя правоў чалавека, дэмакратыі і мірнага суіснавання ў Беларусі, Расіі і Украіне", — гаворыцца ў справаздачы аб сустрэчы каралеўскай пары з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.

Сам Бяляцкі не змог удзельнічаць ні ва ўзнагароджанні, ні ў сустрэчы з каралём Швецыі, бо знаходзіцца ў зняволенні. Яго, а таксама яшчэ некалькі ягоных калегаў, затрымалі ў ліпені 2021 года. З тых часоў ён знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавачваюць у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. "Вясна" дапамагала беларусам-удзельнікам пратэстаў аплачваць штрафы і адвакатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі