Беларускія вясляркі Ляпешка і Літвінчук выйшлі ў фінал Алімпіяды

Беларускія вясляркі Ляпешка і Літвінчук выйшлі ў фінал Алімпіяды

Беларускія вясляркі Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук выйшлі ў фінал Алімпіяды. Экіпаж жаночай байдаркі-двойкі прайшоў кваліфікацыю на дыстанцыі 500 метраў без праблем. У сваім паўфінальным заедзе Ляпешка і Літвінчук былі першымі, яны паказалі вынік 1 хвіліна 42,285 секунды.

Фінал у экіпажаў жаночых байдарак-двоек прызначаны на аўторак, 16 жніўня. Ён пачнецца ў 15.23 паводле беларускага часу.

На сённяшні дзень на рахунку беларускай алімпійскай зборнай 1 залаты медаль, 2 сярэбраных і 1 бронзавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі