"Белтэлекам" паскардзіўся на А1: адбіраюць абанентаў
"Белтэлекам" / sb.by
Дзяржаўная кампанія "Белтэлекам" паскардзілася ў МАРГ на незаконную канкурэнцыю з боку А1, піша інфармагенцтва Sputnik.
Дзяржкампанія палічыла, што канкурэнты незаконна выкарысталі дамінуючае становішча на рынку, каб прыцягнуць новых абанентаў мабільнага інтэрнэту. У "Белтэлекаме" паскардзіліся, што ад іх сышло 13 940 кліентаў, а выручка зменшылася на 400 тысяч рублёў.
У МАРГ зрабілі выснову, што акцыі А1 не маглі прывесці да поўнай страты абанентаў у іншых гульцоў рынку. Больш за тое, у іншых канкурэнтаў — кампаній МТС і life:) — абаненцкая база вырасла. Таму ведамства мяркуе, што кампанія А1 нічога не парушыла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.