БФФ атрымае ад УЕФА 4,3 млн еўра на барацьбу з наступствамі пандэміі
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" атрымае ад УЕФА 4,3 млн еўра фінансавай дапамогі на барацьбу з наступствамі пандэміі каранавіруса, піша "Прессбол". Такое рашэнне Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый прыняў напярэдадні. Усе нацыянальныя федэрацыі атрымаюць аднолькавыя сумы і самастойна вырашаць, на што будуць патрачаны сродкі.
УЕФА выдзяляе 236,5 млн еўра. Нацыянальных асацыяцый існуе 55. Пры роўным падзеле сродкаў і атрымліваецца сума ў памеры 4 млн 300 тысяч еўра.
У Беларусі ва ўмовах абвешчанай у свеце пандэміі каранавіруса працягваецца футбольны чэмпіянат, у вышэйшай лізе ужо прайшлі шэсць тураў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.