:B:N: дадуць вялікі канцэрт у Мінску
Падчас яго музыкі прэзентуюць новы двайны сінгл. З-за працы над новымі песнямі музыкі адкладаюць на пэўны час выйсце другой часкі "Акустыкі".
13 кастрычніка рокеры :B:N: сыграюць вялікі канцэрт у сталічным клубе Re:Public. Падчас яго музыкі нажыва прэзентуюць новы двайны сінгл, які цяпер знаходзіцца на стадыі звядзення. Інтэрнэт-прэзентацыя ЕР адбудзецца на пачатку кастрычніка на сайце Еўрарадыё.
Дарэчы, запланаваны на восень выхад "Акустыкі" :B:N: адкладваецца.
"Пакуль мы заняліся напісаннем новых песень, у нас пайшла рэальная пруха. Як трохі гэтая жарсць спадзе, вернемся да акустыкі", — абяцае лідар гурта Алесь Лютыч.
Першую частку "Акустыкі" можна паслухаць тут.