Больш 100 тысяч кіяўлянаў застаюцца без святла

У адміністрацыі паабяцалі, што цягам 24-х гадзін плануецца скончыць усе аднаўленчыя працы, і свет павернецца / pixabay
У адміністрацыі паабяцалі, што цягам 24-х гадзін плануецца скончыць усе аднаўленчыя працы, і свет павернецца / pixabay

Раніцай 26 лістапада каля 130 тысячаў жыхароў украінскай сталіцы заставаліся без электрычнасці, паведамляе Кіеўская вайсковая адміністрацыя.

"Водазабеспячэнне адноўлена ў поўным аб'ёме па ўсіх раёнах горада. У кватэрах верхніх паверхаў шматпавярховікаў, якія дагэтуль абясточаны, магчымы зніжаны ціск вады. Працягваецца запуск цеплазабеспячэння", — паведамілі ў адміністрацыі.

У адміністрацыі паабяцалі, што цягам 24-х гадзін плануецца скончыць усе аднаўленчыя працы, і вада, цяпло і сувязь вернецца да працы ў штатным рэжыме.

Перабоі з электраэнергіяй і водазабеспячэннем пачаліся ў Кіеве пасля абстрэлу інфраструктуры на гэтым тыдні. У выніку ракетнага абстрэлу тры чалавекі загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі