Украінцы падбілі ў Чорным моры расійскі дэсантны катар

Дэсантны катар "Сарна"

Дэсантны катар "Сарна" / ru.wikipedia.org

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны паказала кадры атакі на расійскі хуткасны катар. Катар быў пашкоджаны, піша hromadske са спасылкай на спецслужбы.

Катар быў атакаваны з дапамогай марскога дрона Magura V5. Аперацыя прайшла ў ноч на 6 траўня. УНІАН адзначае, што гаворка ідзе пра расійскі катар праекта 11770 (клас "Сарна"). На судне знаходзіліся экіпаж і браняваная тэхніка, у прыватнасці БТР-82.

У ГУР таксама адзначылі, што малыя дэсантныя катары класа "Сарна" Расія актыўна выкарыстоўвала падчас акупацыі вострава Змяіны для перакідання вайсковай тэхнікі і дэсанту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі