У аўторак у Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі зноў падаражэе бензін / Еўрарадыё
28 траўня ў Беларусі аўтамабільнае палівае зноў падаражэе на 1 капейку, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".
З заўтрашняга дня цэны будуць такімі:
92-К5-Еўра — 2,28 рубля;
95-К5-Еўра — 2,38 рубля;
98-К5-Еўра — 2,60 рубля;
ДП-К5 — 2,38 рубля.
Як распавядала Еўрарадыё, тыдзень таму "Белнафтахім" анансаваў паэтапнае падаражанне паліва на 8 капеек. Цэны будуць павышацца на 1 капейку за тыдзень. Заўтрашняе павышэнне цэн будзе ўжо другім.
Да таго цэны на ўатамабільнае паліва ў Беларусі не мяняліся цягам года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.