Суботні ўдар Расіі па Харкаву забраў жыцці 12 чалавек

Харкаў

Харкаў / Харьковская областная администрация

Колькасць ахвяр абстрэлу Харкава вырасла да 12 чалавек, з іх 10 неапазнаныя. Яшчэ 43 чалавекі пацярпелі, кажа кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Дзве авіяцыйныя бомбы КАБ (важаць па 500 кілаграм) у суботу патрапілі ў Харкаўскі гіпермаркет "Эпіцэнтр". Узнік пажар, які ахапіў плошчу больш за 13,5 тысяч квадратных метраў.

У той жа дзень Расія нанесла яшчэ адзін удар па Харкаву. У выніку гэтага ўдару пацярпела 25 чалавек, сярод іх 14-гадовы падлетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі