У Манголіі знайшлі астанкі салдата з дакументамі на беларускай мове
Чырвонаармейцы на Халхін-Голе ў 1939 годзе
У Манголіі знайшлі астанкі салдата з Беларусі з дакументамі на беларускай мове. Чырвонаармеец загінуў у баях савецка-мангольскіх войскаў з японскай арміяй на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе. Падчас міжнароднай пошукавай экспедыцыі былі знойдзены астанкі 27 салдат. Імёны ўстанавілі толькі чатырох, паведамляе ТАСС.
Аднак імя і прозвішча беларуса прадстаўнік Беларускага геаграфічнага таварыства не назваў.
Але расійскія пошукавікі раней удакладнілі, што "воінам аказаўся беларус яўрэйскай нацыянальнасці Чарнамордзік... Мордухавіч з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР". У байца сярод асабістых рэчаў былі процівагаз, рэмень, лыжка, кашалёк ды іншае. Ён атрымаў раненне ў галаву, і хутчэй за ўсё гэтае раненне і стала прычынай гібелі. Пры далейшай працы з выяўленымі прадметамі з кашалька былі вынятыя цудам захаваныя дакументы, а сярод іх — камсамольскі білет, распіска, выдадзеная Горацкім райваенкаматам аб забраным на захоўванне пашпарце. Захаваўся нават здымак гэтага маладога чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.