Колькасць загінулых пасля суботняй атакі расіян па Харкаву ўзрасла да 16 чалавек

Пажар у гіпермаркеце "Эпіцэнтр" 25 траўня

Пажар у гіпермаркеце "Эпіцэнтр" 25 траўня / @synegubov

Колькасць ахвяр пасля нападу на гіпермаркет “Эпіцэнтр” у Харкаве 25 траўня павялічылася да 16 чалавек, паведаміў кіраўнік ОВА Алег Сінягубаў.

Паліцыя ўстанавіла асобы васьмі загінуўшых з дапамогай ДНК-экспертызы. Сярод іх аказалася 12-гадовая дзяўчынка, наведвальніца крамы, паведаміла Нацпаліцыя. Працэс ідэнтыфікацыі працягваецца.

У выніку інцыдэнту пацярпелі 44 чалавекі, у тым ліку 14 жанчын і 30 мужчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі