УСУ пашкодзілі яшчэ адзін дэсантны карабель Чарнаморскага флоту РФ

Карабель "Канстанцін Альшанскі"

Карабель "Канстанцін Альшанскі" / wikipedia.org

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па дэсантным караблі "Канстанцін Альшанскі", піша Hromadske са спасылкай на спікера Ваенна-марскіх сіл УСУ Дзмітрыя Плеценчука. Па караблі ўдарылі ракетай "Нептун". Са слоў спікера ўкраінскіх ВМС, звесткі пра пашкоджанні ўдакладняюцца, аднак вядома, што ён "дакладна не ў стане баявой гатоўнасці".

Адзначым, што "Канстанцін Альшанскі" пасля развалу СССР уваходзіў у склад украінскага флоту. Падчас анэксіі Крыма вясной 2014 года расіяне заблакавалі гэтае судна разам з яшчэ 6 караблямі ВМС Украіны і прысабечылі іх.

Паводле Плеценчука, пасля акупацыі Крыма "Канстанцін Альшанскі" доўгі час стаяў у бухце Севастопаля, яго разбіралі на запчасткі. Аднак затым аднавілі — Плецянчук кажа, што расіяне спрабавалі выдаць гэты карабель за свой адноўлены дэсантны карабель "Мінск" або "Аленягорскі гарняк". Гэтыя судны раней былі пашкоджаныя ўкраінскімі вайскоўцамі.

Нагадаем, у нядзелю Сілы абароны Украіны паспяхова пашкодзілі два вялікія дэсантныя караблі "Ямал" і "Азоў", а таксама выведвальны карабель "Іван Хурс" Чарнаморскага флоту Расіі. "Іван Хурс", паводле Плеценчука, "атрымаў пашкоджанне кармавога абсталявання выведвальнага і, адпаведна, выконваць задачы паводле профілю ў найбліжэйшы час не зможа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі