Расія не выкарыстае ядзерную зброю, бо ЗША папярэдзілі пра наступствы — Сікорскі
Супраць таго, каб Расія выкарыстоўвала ядзерную зброю, таксама Кітай і Індыя.
Амерыканцы папярэдзілі Маскву пра магчымыя наступствы за выкарыстанне ядзернай зброі, кажа міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв’ю The Guardian. Таму ён асабіста ставіцца да такой рызыкі скептычна.
“Амерыканцы сказалі рускім, што калі вы ўзарвяце ядзерную бомбу, нават калі яна нікога не заб’е, мы ўдарым па ўсіх вашых пазіцыях на тэрыторыі Украіны канвенцыянальнай зброяй, мы знішчым усё. Я думаю, што гэта пераканаўчая пагроза”, — выказаўся Сікорскі.
Па словах кіраўніка МЗС Польшчы, супраць выкарыстання Расіяй ядзернай зброі супраць Украіны выступаюць таксама Кітай і Індыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.