Абед са спартоўцамі і вячэра ў Версалі: што за квіткі катэгорыі А на Алімпіяду?

Парыж у чаканні Алімпіяды

Парыж у чаканні Алімпіяды / fattiretours.com

Міжнароднае агенцтва GR8 Experience, якое часткова належыць партнёрам тэнісіста Рафаэля Надаля і баскетбаліста Леброна Джэймса, прапануе суперэксклюзіўныя пакеты Алімпійскіх гульняў у Парыжы за 500 тысяч долараў. І хоць падобныя паслугі на Алімпійскіх гульнях абвешчаныя па-за законам, кампанія абяцае доступ да галоўных падзей а таксама да зорак, піша Guardian.

Па інфармацыі выдання, так званыя білеты катэгорыі А ўключаюць не толькі праходку на 14 спаборніцтваў і фінал Алімпіяды, але і сустрэчы са спартсменамі, доступ у алімпійскую вёску і "шанец стаць часткай цырымонія адкрыцця".

Акрамя гэтага агенцтва абяцае арганізацыю "падарожжа, якое нельга купіць за грошы" — прыватны доступ у Луўр і "каралеўскую вячэру ў Версальскім палацы".

Барнабас Карэга, выканаўчы дырэктар GR8 Experience, пацвердзіў Guardian, што яго кампанія прапануе звышбагатую паслугу, "недаступную шырокай публіцы, у тым ліку час, праведзены са спартсменамі". Ён адмовіўся назваць спартсменаў, якіх падпісаў на Алімпіяду, але сказаў, што раней арганізоўваў прыватныя мерапрыемствы з Надалем і яго калегам Новакам Джокавічам, а таксама былым італьянскім алімпійскім лыжнікам Джорджыа Рока.

Адказваючы на пытанне пра кошт сустрэч, ён сказаў, што ўсё залежыць ад фармату, часу і велічыні зоркі. Гэта можа быць "15 хвілін фатаграфавання і хуткай размовы" ці нават абед. Кошт такіх кейсаў — ад 25 000 да 500 000 даляраў.

Раней Аргкамітэт Парыжа 2024 заявіў, што адзіным "афіцыйным і эксклюзіўным пастаўшчыком паслуг гасціннасці для Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Парыжы 2024" з'яўляецца кампанія On Location. А ўсе астатнія робяць гэта парушаючы закон.

GR8 Experience кажуць, што яны не гандлююць квіткамі на Алімпіяду, а "прадаюць і прасоўваюць уражанні, звязаныя з алімпійскімі мерапрыемствамі".

Абед са спартоўцамі і вячэра ў Версалі: што за квіткі катэгорыі А на Алімпіяду?

"Скрыншот, на які вы спасылаецеся, з'яўляецца часткай інфармацыйнай калоды, створанай GR8 для канкрэтнай сям'і, якая пыталася пра паездку ў Парыж. У GR8 паказаны прыблізны бюджэт усяго мерапрыемства, які ўключае ў сябе дыяпазон чаканага кошту квіткоў, што з'яўляецца звычайным для ўсіх яго маршрутаў ", — растлумачылі ў кампаніі лічбы ў вышэй апублікаваным дакуменце.

Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі