У дзень адкрыцця Алімпіяды зламыснікі зладзілі дыверсіі на чыгунцы ў Францыі

Станцыя Манпарнас у пятніцу зранку

Станцыя Манпарнас у пятніцу зранку / AFP

Чыгуначны рух у Францыі аказаўся паралізаваным у дзень Адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы. Французская чыгуначная кампанія SNCF ў пятніцу заявіла, што яе аб'екты — шляхі і вакзалы — былі атакаваныя ў розных рэгіёнах краіны. У прыватнасці, ёсць звесткі пра падпалы, перадае Бі-Бі-Сі.

У кампаніі ўпэўненыя, што нападнікі імкнуцца паралізаваць чыгуначныя перавозкі ў краіне.

Чыгуначнае палатно пашкоджанае ў напрамках на захад, усход і поўнач ад Парыжа. Вялізныя чэргі ўтварыліся зранку ў пятніцу на станцыі Манпарнас, адкуль цягнікі ідуць на захад Францыі. У краіне адмянілі значнуюколькасць цягнікоў. Перабоі ў працы чыгунцы, як кажуць у SNCF, закранулі 800 тысяч пасажыраў.

Напружаная сітуацыя, адзначаюць у чыгуначнай кампаніі, захаваецца як мінімум да панядзелка — пакуль будуць ісці аднаўленчыя работы.

Праблемы на чыгунцы змусілі таксама адмяніць ці затрымаць рэйсы Eurostar, якія звязваюць Парыж з шэрагам еўрапейскіх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі