Скандал у першы дзень спаборніцтваў на Алімпіядзе

Сцюарды ловяць мараканскіх заўзятараў, якія выбеглі на поле

Сцюарды ловяць мараканскіх заўзятараў, якія выбеглі на поле / АР

Скандал здарыўся ў першы дзень спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Парыжы. У футбольным матчы зборных Аргенціны і Марока было спрэчнае судзейства і беспарадкі.

Футбалісты з Марока выйгравалі ў аргенцінцаў з лікам 2:1. Калі скончыўся асноўны час, суддзя Глен Нюберг са Швецыі вырашыў дадаць 15(!) хвілін. Яны скончыліся, лік не змяніўся, а арбітр свістка не даваў. І на 16-й хвіліне аргенцінцы забілі гол — 2:2. Абураныя заўзятары зборнай Марока выбеглі на поле і закідвалі яго бутэлькамі.

Аднак высветлілася, што галоўны арбітр не паспеў даць фінальны свісток і матч проста перапынілі з-за беспарадкаў заўзятараў. А VAR адмяніў гол аргенцінцаў. Праз 2 гадзіны каманды выйшлі на поле і згулялі яшчэ тры хвіліны, пасля чаго прагучаў фінальный свісток. Марока выйграла з лікам 2:1.

Галоўны трэнер аргентынцаў Хаўер Маскерана назваў гульню самым вялікім цыркам у сваім жыцці. Аргенціна накіравала скаргу ў FIFA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі