Беларускія спартсмены не будуць падвяргацца дыскрымінацыі на Алімпійскіх гульнях

Кіраўнік аргкамітэта заявіў, што дыскрымінацыі не будзе.

Кіраўнік аргкамітэта заявіў, што дыскрымінацыі не будзе. / Reuters

"Мы вітаем дэлегацыі ўсіх спартсменаў, якія адабраліся на Гульні і адобраны для ўдзелу міжнароднымі федэрацыямі і Міжнародным алімпійскім камітэтам. Нейтральным спартсменам прадастаўлены такі ж доступ да Алімпійскай вёскі, як і іншым, у гэтым пытанні няма ніякай дыскрымінацыі", — сказаў Эстанге.

Чакаецца, што на Алімпіядзе ў Парыжы выступяць 17 беларускіх спартсменаў, яны дапушчаны ў нейтральным статуце. Словы Эстанге датычацца і расійскіх спартсменаў, іх на Алімпіядзе будзе 15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі