На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы
Каб паспець, шукаюць "рэзерв людзей" і тэхнікі
На нарыхтоўку і вываз пашкоджанага ў Беларусі нядаўнім ўраганам лесу спатрэбіцца тры месяцы. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. Але гэта аптымістычны сцэнар. Справа ў тым, што паводле апошніх даных па краіне было пашкоджана 15 тысяч гектараў лесу, а гэта 4 мільёны кубаметраў. Кулік кажа, што штодня нарыхтоўваецца каля 22 тысяч кубаметраў драўніны, і "гэтага пакуль недастаткова". Таму ад панядзелка лясгасы павінны нарыхтоўваць ужо па 30 кубаметраў за дзень.
Міністр спадзяецца, што да 1 лістапада даручэнне Аляксандра Лукашэнкі "будзе беспярэчна выканана". І каб паспець, шукаюць "рэзерв людзей" і тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.