"Сітуацыя не такая, як мы думалі", — літоўскі палітык з'ездзіў у Беларусь

Літоўцы ў Беларусі

Літоўцы ў Беларусі / delfi.lt

Літоўцы працягваюць ездзіць у Беларусь, хаця спецслужбы краіны ўжо некалькі гадоў папярэджваюць пра небяспеку такіх паездак.

Літоўскае выданне Delfi атрымала фатаграфію: фермеры Шальчынінкайскага раёна наведалі Беларусь з экскурсіяй. Сярод фермераў заўважылі і чальца гарадской рады Шальчынінкайскага раёна Тадэвуша Рудзіса (першы злева на фота).

У каментары выданню Рудзіс патлумачыў, што фермеры хацелі агледзець Мінскі трактарны завод, ездзілі з уласнай ініцыятывы і з беларускімі палітыкамі не размаўлялі.

"Мы думалі, з'ездзім апошні раз. Былі ў Фінляндыі, і падумалі: а якая сітуацыя ў Беларусі? Ведаеце, прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі. Завод там стары, нам не вельмі спадабаўся. /.../ Яшчэ пабывалі ў Мінску", — падзяліўся падрабязнасцямі палітык.

Рудзіс кажа, што нават не думаў пра небяспеку паездкі ў Беларусь. "Пра палітыку мы ні з кім не гаварылі", — дадае ён.

Літоўскія ведамствы неаднаразова рэкамендавалі не ездзіць у Беларусь, каб не стаць ахвярай правакацый з боку беларускіх ці расійскіх спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі