Зімовая Алімпіяда 2030 года пройдзе ў французскіх Альпах
Альпы (ілюстрацыйнае фота)
Зімовая Алімпіяда 2030 года пройдзе ў французскіх Альпах. Такое рашэнне прыняла сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта, якая праходзіць у Парыжы. 84 яе ўдзельнікі прагаласавалі "за", супраць былі 4, устрымаліся 7. Сапернікамі былі ЗША (Солт-Лэйк-Сіці), Швецыя і Швейцарыя.
Францыі даверылі правядзенне зімовай Алімпіяды чацвёрты раз, папярэднія былі ў 1924, 1968 і 1992 гадах.
Зімовыя Алімпійскія гульні-2034 пройдуць у Солт-Лэйк-Сіці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.