У гэты дзень Беларусь прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце
27 ліпеня 1990 года Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце прыняў Вярхоўны Савет БССР / Еўрарадыё
У гэты дзень у 1990 годзе Беларусь прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991-га яна атрымала статус канстытуцыйнага закона. Да 1996 года 27 ліпеня было дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці.
Пасля рэферэндуму, ініцыяваным Аляксандрам Лукашэнкам, Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
25 сакавіка беларускія патрыёты адзначаюць угодкі абвяшчэння ў 1918 годзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.