Лукашэнка загадаў шукаць шляхі супрацы з Еўрасаюзам

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / AP

Беларускім чыноўнікам загадана шукаць шляхі эканамічнай супрацы з Еўрасаюзам. Такое даручэнне даў ім Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 22 ліпеня.

"Гэта нашы суседзі — Еўрапейскі саюз. З імі трэба знайсці шляхі супрацоўніцтва. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку — гэта ўзаемавыгадны інтарэс", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што асноўнымі рынкамі для беларускай прадукцыі застаюцца Расія і Кітай: "Гэта нашы традыцыйныя партнёры. Гэта наш "якар". Мы заякарыліся. І калі хтосьці думае, што вось мы сыдзем з Расіі і Кітая, заўтра нас прымуць з распасцёртымі рукамі — глупства поўнае".

Аднак дыверсіфікацыю экспарту ён назваў галоўнай мэтай: "Мы ўсё ўмеем рабіць, але галоўнае — прадаць. Попыт на нашу прадукцыю ёсць. Дзяржавы, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, таксама ёсць".

Апошні па часе пакет эканамічных санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня. Абмежаванні былі часткова сінхранізаваныя з расійскімі. Гэты пакет значна пашырыў пералік тавараў, якія забаронена вывозіць з ЕС у Беларусь, у тым ліку транзітам у трэція краіны. Таксама вырас і пералік тавараў, якія нельга імпартаваць з Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі