Ціханоўская заклікала прэм'ер-міністра Латвіі аслабіць абмежаванні з аўто

Эвіка Сіліня і Святлана Ціханоўская

Эвіка Сіліня і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Латвіі Эвікай Сіліняй.

Лідарка беларускіх дэмсілаў назвала спрэчным рашэнне краін Балтыі абмежаваць уезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Ціханоўская падкрэсліла, што гэтыя меры б’юць найперш па звычайных беларусах, а не па рэжыме. Яна заклікала зрабіць паслабленні для фізічных асобаў.

"Мы разумеем, што гэтае абмежаванне ўведзенае ў адпаведнасці з інструкцыямі ЕС, і разумеем, што абмежаванні ўведзеныя з прычынаў бяспекі, а таксама неабходнасці закрыць шчыліны. Але канкрэтна гэтае абмежаванне не вырашае ніводнай з праблемаў", — перадае прэс-служба Ціханоўскай яе словы.

Яна назвала рашэнне пра абмежаванне аўтамабільнага руху паспешлівым і заклікала ўвесці шырокія выключэнні. Таксама беларуская лідарка нагадала, што пасажырскі аўтобусны рух з Беларусі пад абмежаванні не трапіў.

Таксама пытанне абмежаванняў лідарка падымала на сустрэчы з Дональдам Тускам, Радаславам Сікорскім, Гітанасам Наўседам і Жазэпам Барэлем.

Як расказвала Еўрарадыё, Латвія перастала прапускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі праз мяжу 16 ліпеня. Следам за ёй такую ж меру ўвяла Літва. Эстонія таксама абвясціла пра такія намеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі