Беларусы сталі часцей купляць морапрадукты, чым мяса
Белстат апублікаваў новую статыстыку
Белстат апублікаваў інфармацыю аб тым, якія прадукты беларусы часцей куплялі ў першым паўгоддзі 2024 года.
Напрыклад, у параўнанні з мінулым годам, выраслі продажы бульбы — на 9,6%, морквы — на 6,6%, агуркоў — на 14,5%, таматаў — на 2,3%.
Таксама павялічыліся продажы яблыкаў — на 26% (купілі на сем тон больш, чым у мінулым годзе).
Сыроў прадалі на 3,4% больш, слівачнага масла — на 0,5%, яек — на 3,3%. Вырас попыт на шакалад і кандытарскія вырабы з утрыманнем какавы — плюс 7,1%.
А вось продажы мяса знізіліся. Беларусы купілі на 6,1% менш свініны, на 11,1% — ялавічыны, на 0,7% — свойскай птушкі.
Таксама менш куплялі рыбу (на 0,6%), але больш морапрадуктаў (на 34%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.