І без беларускага калію: Клайпедскі порт аднаўляе абароты
Порт у Клайпедзе
Агульны аб'ём грузаў у порце Клайпеды сёлета павялічыцца на 5-10%, прагназуюць у Асацыяцыі літоўскіх марскіх грузавых кампаній. Паказчыкі порта прыкметна знізіліся пасля ўвядзення санкцый супраць беларускага калію — "Беларуськалій" доўгі час быў адным з асноўных кліентаў і гарантаў грузаабароту ў порце.
Але сітуацыя пачала выпраўляцца. У гэтым годзе аб'ём грузаў чакаецца на ўзроўні 35 мільёнаў тон — пакуль што прыкметна ніжэй, чым максімальны ўзровень 2021 года ў 46,7 млн, але цяпер эксперты кажуць пра ўстойлівы рост.
"Грузавыя перавозкі стабілізаваліся, яны дасягнулі той базы, ад якой можна казаць толькі пра рост", — сказаў Delfi Вайдотас Шылейка, прэзідэнт Асацыяцыі літоўскіх марскіх грузавых кампаній.
Рост чакаецца і ў 2025, цяпер асноўным грузам становіцца збожжа — большая частка літоўскага сельскагаспадарчага экспарту адпраўляецца праз Клайпеду. Растуць дрэвы і металапрадукцыі. Адзіная катэгорыя, па якой пакуль што ідзе зніжэнне — кантэйнеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.