Што адбываецца ў палку імя Каліноўскага і хто за гэтым стаіць — эфір
Вадзім Кабанчук
Апошнім часам у Палку імя Кастуся Каліноўскага адбылося шмат нечаканых зменаў. Спачатку пра свой адыход з пасады камандзіра абвясціў Дзяніс “Кіт” Прохараў, пакінуўшы выконваць абавязкі камандзіра Паўла “Дзядзьку” Шурмея. Потым з’явілася навіна пра рэформы ў палку, пра адхіленне ад пасад Арцёма Войніча і Мікалая Дземідзенкі, а ТГ “каліноўцаў” пачалі пісаць пра “страту элементаў кіравання” ў палку, пра масавы недавер камандзіраў да Шурмея. Апошняй на гэты момант навіной стала інфармацыя пра стварэнне “Кітом” грамадскага руху “Каліноўцы”.
Што насамрэч адбываецца ў палку і пра якія “рэформы” гаворка? Ці сапраўды беларусы “страчваюць элементы кіравання” палком і што адбываецца з сацсеткамі? З якой мэтай прадстаўнікі палка едуць на канферэнцыю “Новая Беларусь” і як плануюць супрацоўнічаць з дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.