У Навагрудскім раёне вецер пашкодзіў дахі дзясяткаў дамоў

Наступствы стыхіі / t.me/pul4region/
Увечары 26 ліпеня ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці вецер ламаў дрэвы і пашкодзіў дахі 30 прыватных жылых дамоў у некалькіх населеных пунктах — у Шчорсах, Балотцы і Панямоні. Улады паведамляюць, што ніхто з людзей не пацярпеў. Населеныя пункты засталіся без святла. На месцы працуюць энергетыкі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.