Талай прапанаваў даць Лукашэнку героя Беларусі

Скрыншот відэа з канцэрта

Скрыншот відэа з канцэрта / Telegram

Пакуль Лукашэнка адпраўляе палітвязняў валіць лес пасля ўрагану на поўдні Беларусі, чыноўнікі сагналі 8 000 чалавек у Палац спорту на канцэрт, прысвечаны 30-годдзю “прэзідэнцтва" Лукашэнкі.  

Там сярод іншага спявалі песні з вершамі, заснаваных на цытатах Лукашэнкі. Там былі такія радкі: “Знает каждый повсеместно / будет очень интересно / Чтоб в конце пути не сбиться / Начинайте шевелиться”. Гэтыя выразы таксама наносяць на адзенне пад маркай “Першы”, якое называюць мерчам Лукашэнкі.

Канцэрту папярэднічаў “патрыятычны” форум “30-годдзі прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь”. Там чыноўнікі і прапагандысты славілі “дасягненні” свайго кіраўніка. А Аляксей Талай са сцэны мерапрыемства і ўвогуле прапанаваў даць Лукашэнку званне героя Беларусі. 

Мерапрыемствы, падобныя да мінскіх, прайшлі па ўсёй краіне. Напрыклад, у Віцебску каля 2 тысяч “патрыётаў” выстраіліся ў форме сэрца і разгарнулі палотнішча з надпісам “За батьку!”. 

Прапаганда распавядае пра “адзіны парыў любові ў беларусаў”, але выданне Флагшток заўважыла калоны аўтобусаў, якія арганізавана звозілі “патрыётаў” на мінскі форум.

З юбілейнай датай калегу павіншаваў толькі Уладзімір Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі