Адкрыццё Алімпіяды — у канфузах, скандалах і мемах

Адкрыццё Алімпіяды ў Парыжы

Адкрыццё Алімпіяды ў Парыжы / Getty

Адкрыццё Алімпійскіх гульняў глядзяць нават тыя, хто не сочыць за спортам — традыцыйна арганізатары ладзяць маляўнічыя і прыгожыя цырымоніі. Аднак у Парыжы пайшлі на велізарную рызыку: упершыню было вырашана правесці адкрыццё не на стадыёне, а ўздоўж ракі Сены пасярод горада. Ды яшчэ і зрабіць цырымонію максімальна сучаснай.

Сусветныя СМІ згаджаюцца: гэта была велізарная рызыка, і яна апраўдалася. Але тут не магло абысціся без скандалаў, спрэчак і мемаў. Расказваем пра некалькі.

"Тайная вячэра" ў фармаце дрэг-шоу

Мабыць, найбольшую ўвагу і колькасць спрэчак выклікаў адзін з элементаў цырымоніі, дзе дрэг-шоу на мосце пачалі з адсылцы да "Тайнай вячэры". Гэта асабліва ўзбудзіла розных кансерватараў, ад Ілана Маска да Рыгора Азаронка і экс-прэм'ера Польшчы.

Открытие Олимпиады — в конфузах, скандалах и мемах

Праўда, мемаў вакол гэтага моманту ўсё ж больш. Але не абышлося і без канфузу. Асабліва ўважлівыя гледачы і таблоіды, як Daily Mail, заўважылі ў трансляцыі, што ў аднаго з танцораў з кароткіх шортаў была бачная... адна частка цела, якую лепш, каб у мужчын не было відаць. Недапрацоўка касцюмераў.

Открытие Олимпиады — в конфузах, скандалах и мемах

Спрэчкі вакол фанаграмы

Так як цырымонія праходзіла на розных пляцоўках набярэжнай Сены, усе музычныя выступы праходзілі пад фанаграму: ад Лэдзі Гагі да Селін Дыён. Некаторых гэта вельмі абурыла, і яны накінуліся на артыстаў і арганізатараў з крытыкай. Зрэшты, пачулі слушны адказ ад тых, хто зразумеў прычыны такога рашэння рэжысёраў: няўжо хтосьці сумняваецца ва ўменні Селін Дыён спяваць?

Запырсканыя камеры і мокры Надаль

Моцна перашкодзіла цырымоніі надвор'е: арганізатары разлічвалі на сонца, але атрымалі дождж. Таму спартсмены моклі на лодках, а мільёны гледачоў па ўсім свеце былі вымушаныя глядзець трансляцыю з камер, залітых вадой.

Факеланосцам таксама было цяжка. Напрыклад, тэнісіст Рафаэль Надаль надзеў светлыя штаны, таму да канца яго заплыву па Сене было асабліва заўважна, што ён ды іншыя спартоўцы прамоклі да ніткі.

Открытие Олимпиады — в конфузах, скандалах и мемах

Так цырымонія была добрай? Несумненна! Складанасцяў немагчыма было пазбегнуць з улікам размаху і таго, што рэпетыцый на Сене не праводзілася, але ў цэлым гэта было выдатнае шоу. "Парыж ператварыўся ў грандыёзную сцэну і прадэманстраваў, што адважнае мысленне здольнае вярнуць бліскучасць глабальнай падзеі, папулярнасць якой падае", — так апісалі адкрыццё Алімпіяды ў The Washington Post.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі