Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала сацсетку Х антысеміцкімі выказваннямі
Алеся Белавус
Беларуская доктарка стала "зоркай" сацсеткі Х (былы Твітар) дзякуючы сваім антысеміцкім выказванням.
Допіс Алесі Белавус — анестэзіёлага-рэаніматолага з 3-й дзіцячай клінікі ў Мінску — з'явіўся 1 лістапада. Жанчына назвала сябе белабрысай славянкай і заявіла, што ёй "больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш" і што "пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы".
Твіт выклікаў рэзкую рэакцыю карыстальнікаў. У адказ на крытыку жанчына пажадала габрэям "гарэць у печках" і дадала сімвал падтрымкі Палесціны. Потым гэты допіс яна выдаліла, але скрыны ўжо разышліся па сацсетцы.
Таксама Алеся Белавус стала пагражаць крытыкам, што скіруе на іх увагу сілавікоў.
Выказванні доктаркі абурылі карыстальнікаў сацсеткі Х. Яе сталі называць "доктар Менгеле", параўноўваючы з доктарам-нацыстам, якія праводзіў доследы на вязнях лагера Асвенцім у Другую сусветную вайну.
У выніку жанчына выдаліла свой акаўнт у сетцы Х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.