У час адкрыцця Алімпіяды спартсменаў з Германіі прымусілі стаяць пад дажджом
Адкрыццё Алімпіяды
Спартсмены ўкрываліся ад дажджу з дапамогай спецыяльных дажджавікоў, але і яны не дапамагалі, піша BILD. На караблі зборнай Германіі пяцёра спартсменаў схаваліся ад дажджу і пайшлі з палубы, але іх вярнулі назад супрацоўнікі аховы.
Хутчэй за ўсё, ахоўнікі настаялі на тым, каб спартоўцы стаялі на палубе, паколькі ў гэты час карабель са зборнай Германіі павінен быў з'явіцца на кадрах тэлетрансляцыі. Пасля таго, як кадры з нямецкімі спартоўцамі паказалі, яны ўсёй камандай пакінулі верхнюю палубу.
Калі судна прычаліла, многія спартсмены адразу ж паехалі ў Алімпійскую вёску, не гледзячы на працяг цырымоніі адкрыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.