У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
![Неба над Клецкам у ліпені 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/123456789.jpg.webp?itok=ParQgClx)
Неба над Клецкам у ліпені 2024-га / t.me/kleck_bel/
У суботу, 27 ліпеня, пераважна на ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +29 (у сталіцы — 25-27 цяпла).
У нядзелю дажджы (а месцамі дажджы моцныя і навальніцы) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. На Гомельшчыне будзе да +31 градуса. У панядзелак таксама па ўсёй Беларусі магчымыя ападкі. Удзень ужо будзе не больш за 24 градусы цяпла.
![У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GTZ62u9WEAAonE7.jpg.webp?itok=2NTDv60b)
x.com/belgidromet/
![У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GTZ64NyWMAA-YaA.jpg.webp?itok=Mrc8opCT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.