У Расіі пройдуць вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй
Расійская ядзерная зброя, ілюстрацыйнае фота
У Расіі пройдуць вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй. Генштаб пачаў падрыхтоўку да іх з мэтай "павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл да выканання баявых задач". Адпаведнае даручэнне даў Уладзімір Пуцін, паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.
У ваенным ведамстве заявілі, што гэтыя вучэнні праводзяцца "ў адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб" на адрас Расіі.
Паведамляецца, што пройдуць вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй найбліжэйшым часам, але канкрэтныя дата і месца не называюцца. Удзел у іх прымуць ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі з прыцягненнем авіяцыі, а таксама сіл ваенна-марскога флоту Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.