Больш за палову пажылых людзей у Беларусі маюць доступ да інтэрнэту

У Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей

У Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей / Еўрарадыё

Больш за палову пажылых людзей (54,4% ці больш за 827 тысяч чалавек ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых) у Беларусі маюць доступ да інтэрнэту. 70% з іх выходзяць у сеціва штодзённа, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Жывуць яны ў асноўным у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу (60,7%). Большасці (84,1%) інтэрнэт патрэбны для карыстання электроннай поштай і перамоваў. Прагляд фільмаў, праслухоўванне музыкі, камп'ютарныя гульні цікавяць 72,5%. Для 70,6% інтэрнэт — гэта магчымасць кантактаваць з сябрамі і сваякамі праз сацсеткі. 68,1% шукаюць у Сеціве газеты, часопісы і кнігі.

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей. На пачатак года ў краіне іх налічвалася больш за 1,5 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі