Большасць беларускіх студэнтаў — платнікі

Студэнты, архіўнае фота

Студэнты, архіўнае фота / Еўрарадыё

Больш за палову студэнтаў у Беларусі навучаюцца платна, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле яго звестак, за кошт бюджэту ў гэтым навучальным годзе навучаюцца 47,6% студэнтаў, а 52,4% — платнікі. Але бюджэтнікі складаюць большасць на стацыянарным навучанні ў ВНУ — 61,1%.

Агулам у Беларусі ў 2023 годзе ў Беларусі дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымалі 50,3 тысячы чалавек, яшчэ сем тысяч сталі магістрамі.

На першы курс у 49 беларускіх ВНУ ў 2023 годзе былі набраныя на навучанне 62,1 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі