Большасць украінцаў лічаць Беларусь акупаванай Расіяй

Вайскоўцы ў РБ / sb.by

Вайскоўцы ў РБ / sb.by

Большасць украінцаў лічаць Беларусь акупаванай Расіяй. Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага ўкраінскай кампаніяй Active Group у жніўні 2023-га сацыялагічнага апытання. Больш за 76% рэспандэнтаў назвалі РБ "выключна" і "пераважна" акупаванай краінай.

Пры гэтым украінцы чакаюць, што Беларусь выплаціць Украіне кампенсацыю. 41,4% лічаць, што яна павінна быць на роўных з расійскай кампенсацыяй, 45,7% — меншай, чым расійская. І толькі амаль 13% апытаных перакананыя, што РБ не павінна нічога плаціць Украіне.

45,7% апытаных лічаць, што ўлады Украіны робяць недастаткова для таго, каб прыцягнуць да адказнасці Аляксандра Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі