Брэсцкае "Дынама" трэці год запар выйграла футбольны Суперкубак Беларусі

Брэсцкае "Дынама" трэці год запар выйграла футбольны Суперкубак Беларусі

Брэсцкае "Дынама" выйграла футбольны Суперкубак Беларусі. 4 сакавіка чэмпіёны краіны абыгралі на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" уладальніка Кубка салігорскі "Шахцёр" — 2:0. Абодва галы былі забітыя ў першым тайме, яны на рахунку Кікі (3-я хвіліна) і Паўла Савіцкага (30-я). Браму гарнякоў абараняў былы брэсцкі дынамавец Аляксандр Гутар, капітан "Шахцёра". А ў складзе "Дынама" гуляў Бакай, былы гулец салігорцаў.

З 49-й хвіліны "Дынама" было ў меншасці — за дзве жоўтыя карткі выдалілі Арцёма Мілеўскага. Тэкставы анлайн можна пабачыць тут.

Брэсцкае "Дынама" выйграла Суперкубак трэці год запар! У двух папярэдніх матчах быў двойчы абыграны БАТЭ.

Брэсцкае "Дынама" трэці год запар выйграла футбольны Суперкубак Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі