Бронзавага прызёра Алімпіяды па дзюдо збілі на пляжы ў Рыа-дэ-Жанейра
На бельгійскага дзюдаіста Дзірка ван Ціхелта напалі на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра.
Спартовец выйграў на Алімпіядзе бронзавую ўзнагароду. Сваю перамогу ён вырашыў адзначыць на пляжы. Але, як піша tut.by, там у бельгійца паспрабавалі скрасці мабільнік. Дзюдаіст дагнаў зламысніка, аднак той накінуўся на алімпійскага прызёра і збіў яго. Паведамляецца, што ван Ціхелта давялося шпіталізаваць.
На наступны дзень спартовец з'явіўся на публіцы з падбітым вокам, але з усмешкай на твары.