Brutto заспявалі па-ўкраінску і паказалі кліп "Середні віки"

Brutto заспявалі па-ўкраінску і паказалі кліп "Середні віки"

1 лістапада гурт Brutto прадставіў новы кліп на ўкраінскамоўную песню "Середні віки". Музыку да песні напісаў Сяргей Міхалок на верш знакамітага ўкраінскага літаратара Сяргея Жадана


"Я заўсёды казаў, што сярэднявечныя бестыярыі і паляванні на вядзьмарак лепш за ўсё здымаць на "спальніках", — мяркуе Сяргей Жадан. — Па-першае, заўсёды ёсць масоўка, па-другое, не трэба будаваць дэкарацыі, па-трэцяе, рэжысёр нікому не мусіць тлумачыць, што рабіць на здымачнай пляцоўцы. Мне падаецца, кліп атрымаўся дастаткова страшным, каб усё гэта гучала ўпэўнена. Не варта баяцца монстраў унутры сябе, варта баяцца, што нашы монстры ведаюць пра нас больш, чым мы пра іх".

Рэжысёрам роліка выступіла Ганна Бурачкова.


Нагадаем, 29 кастрычніка Brutto далі вялікі сольны канцэрт у Гомлі. Да гэтага Сяргей Міхалок не выступаў на радзіме пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі