Брыльянтавыя завушніцы прадалі за рэкордныя 57 мільёнаў долараў (фота)
Брыльянтавыя завушніцы прадалі за рэкордныя 57 мільёнаў долараў. На аўкцыёне Sotheby's у Жэневе іх набыў ананімны пакупнік з Азіі. Завушніцы “Апалон і Артэміда” вырабленыя ў форме кроплі: адна — з блакітнага брыльянта, іншая — з ружовага (кожная — амаль 16 карат). Абодва камяні былі здабытыя ў шахтах Паўднёва-афрыканскай рэспублікі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
На аўкцыёне завушніцы былі прадстаўлены як два асобныя лоты. За “Апалон” заплацілі 42 млн долараў, за “Артэміду” — $15,4 млн (блакітныя брыльянты даражэйшыя, паколькі яны радзей сустракаюцца, чым ружовыя).
Дарэчы, першапачаткова меркавалася, што за завушніцы ўдасца атрымаць значна большую суму — 70 млн долараў.