Брытанская каралеўская сям’я апублікавала новае фота прынца Джорджа
![Брытанская каралеўская сям’я апублікавала новае фота прынца Джорджа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prince_george.jpg.webp?itok=_ArInLUD)
Брытанская каралеўская сям’я апублікавала афіцыйны партрэт прынца Джорджа, якому сёння, 22 ліпеня, спаўняецца 4 гады. Фотаздымак, зроблены ў пятніцу каралеўскім фатографам Крысам Джэксанам, з’явіўся ў Інстаграме Кенсінгтонскага палацу.
Прынц сустрэне свой дзень народзінаў са сваімі бацькамі, якія толькі што скончылі турне па Польшчы і Нямеччыне, паведамляе ВВС.
Раней прынц Джордж і яго малодшая сястра прынцэса Шарлота ўжо суправаджалі бацькоў падчас візіту ў Канаду. А цяпер гэта была першая афіцыйная вандроўка ў Еўропу.
У верасні адзін са спадкаёмцаў англійскага трону павінен пайсці ў школу.
Прынцы Джордж Аляксандр Луі (Джордж Кембрыджскі) нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года.