Брытанскі акцёр Колін Фёрт атрымаў італьянскі пашпарт

Брытанскі акцёр Колін Фёрт атрымаў італьянскі пашпарт

Вядомы брытанскі акцёр Колін Фёрт, уладальнік “Оскара” і “Залатога глобуса”, атрымаў італьянскае грамадзянства. Яшчэ летась, пасля рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, ён падаў адпаведную заяўку, а цяпер мае італьянскі пашпарт.

Фёрт жанаты з італьянскай прадусаркай Лівіяй Джуджолі, пара мае дваіх сыноў і цяпер жыве ў Брытаніі. Італьянскія ўлады спаслаліся на тое, што актор у шлюбе з іх грамадзянкай і не аднойчы прызнаваўся ў любові да Італіі. Колін Фёрт пры гэтым зможа захаваць свой брытанскі пашпарт.

Некалькі краінаў ЕС, у тым ліку Нямеччына, Францыя і Ірландыя раней заявілі, што ў іх расце колькасць заявак на грамадзянства ад брытанцаў. Гэта адбываецца пасля “брэкзіту”, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі