Бубновіч заняў 5-е месца па стральбе з малакалібернай вінтоўкі ў Рыа
Беларускі спартсмен Віталь Бубновіч заняў 5-е месца ў фінале стральбы з малакалібернай вінтоўкі. Ён набраў 144,2 бала. У кваліфікацыі Бубновіч паказаў 4-ты вынік (626,2).
Алімпійскае золата ў гэтым відзе дасталася немцу Генры Юнгханелю, серабро — карэйцу Кіму Енгх’юну, бронза — расіяніну Кірылу Грыгарану.
Яшчэ адзін наш суайчыннік, Юрый Шчарбацэвіч не змог прайсці кваліфікацыю і заняў толькі 18-е месца ў папярэднім выступе.
Тым часам дзве беларускія штурхальніцы ядра — Алена Абрамчук і Алена Дубіцкая выйшлі ў фінал спаборніцтваў і 13 жніўня пазмагаюцца за ўзнагароды. На медаль прэтэндуе і беларускі вясляр Станіслаў Шчарбачэня, які ў кваліфікацыі мужчынскіх адзіночак паказаў другі вынік.
На сёння Беларусь не атрымала на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ніводнай узнагароды.