Букмекеры: Naviband не выйдзе ў фінал Еўрабачання (+відэа паўфіналістаў)
Паводле версій розных букмекерскіх кантораў, Naviband у другім паўфінале песеннага конкурсу “Еўрабачанне” зойме толькі 13-е месца сярод 18 удзельнікаў. Аднак, як кажуць адмыслоўцы, усё вырашае першая рэпетыцыя конкурсу.
У агульным рэйтынгу прадстаўнікі Беларусі пакуль размясціліся на 30-й пазіцыі паміж Латвіяй і Швейцарыяй. Перамогу ж прарочаць прадстаўніку Італіі Франчэска Габані і яго кампазіцыі "Occidentali's Karma". Але да "Еўрабачання" у Кіеве яшчэ два месяцы, таму ўсё можа цалкам змяніцца. Naviband пакуль не ездзілі ў прома-тур, таямніцай застаецца і іх нумар, ды і рэйтынгі букмекераў — заўсёды прыкладныя. Прынамсі, так мяркуе беларускі ўдзельнік "Еўрабачання-2014" Тэа:
"Букмекеры разглядаюць перадусім гатовы прадукт. А менавіта першая рэпетыцыя паказвае, хто моцны, хто слабы. Не ўсе могуць прыстойна спяваць жыўцом. Нават калі ў запісе выканаўца выглядае выйгрышна, на сцэне ён можа спяваць горш у трыста разоў. Зноў жа, некаторыя выканаўцы не заўсёды гатовыя да адказнасці і стрэсу на сцэне ў жывым эфіры. Таму, мяркую, ацэнка ўдзельнікаў, якую маюць на цяперашні момант букмекеры, не зусім аб'ектыўная".
Як выглядае другі паўфінал у адпаведнасці з меркаваннем букмекераў: