Букмекеры прадказваюць эстонскай опернай спявачцы перамогу на "Еўрабачанні-2018"
Еўрапейскія букмекерскія канторы працягваюць прымаць стаўкі на пераможцаў "Еўрабачання-2018". На мінулых выхадных вызначылася новая фаварытка гонкі — эстонская оперная дзіва Эліна Нячаева. Спявачка ў праектыўнай спадніцы з італьянамоўнай кампазіцыяй "La Forza", у якой опернаму вакалу акампануе электронная музыка, набрала найбольшую колькасць балаў у глядацкім галасаванні, якое вызначае пераможцу. Букмекеры прымаюць стаўкі на перамогу Эстоніі ў конкурсе з каэфіцыентам 7/1, а гэта першае месца ў фінале.
Такі ж каэфіцыент пакуль прызначаецца і Балгарыі. Аднак, хто паедзе на "Еўрабачанне" ад Балгарыі і з якой песняй, будзе вядома толькі 12 сакавіка. У тройку найлепшых таксама уваходзіць чэшскі выканаўца Мікалас Джозэф з песняй "Lie to Me".
Беларускі ўдзельнік сёлетняга "Еўрабачання", украінец ALEKSEEV, на сёння займае 14-ты радок табліцы з 43 магчымых. Гэта па-ранейшаму найлепшы паказчык нашай краіны сярод букмекераў. На сёння апублікаваныя 32 песні, якія прагучаць на "Еўрабачанні-2018" у Лісабоне.
Першы паўфінал, у якім выступіць прадстаўнік Беларусі і, дарэчы, Эстоніі, адбудзецца 8 траўня.