Беларус выйшаў у фінал "Еўрабачання", а Беларусь — не

Беларус выйшаў у фінал "Еўрабачання", а Беларусь — не

Увечары 10 траўня ў Лісабоне адбыўся другі паўфінал конкурсу "Еўрабачанне-2018". З 18 удзельнікаў журы і гледачы выбралі 10 фіналістаў. 

Такім чынам, пераможцамі другога паўфіналу сталі наступныя краіны-ўдзельніцы: Сербія, Малдова, Венгрыя, Украіна, Швецыя, Аўстралія, Нарвегія, Данія, Славенія, Нідэрланды. (Нарвегію прадстаўляе спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак, які выйграваў ужо конкурс "Еўрабачанне" ў 2009 годзе.)

Не трапілі ў фінал Румынія, Сан-Марына, Расія, Грузія, Польшча, Мальта, Латвія і Чарнагорыя.

Пераможцамі першага паўфіналу 8 траўня сталі Аўстрыя, Эстонія, Кіпр, Літва, Ізраіль, Чэхія, Балгарыя, Фінляндыя, Ірландыя. 

Фінал "Еўрабачання-2018" адбудзецца 12 траўня. Акрамя пераможцаў паўфіналу ў ім выступяць прадстаўнікі краін-заснавальніц конкурсу — Іспаніі, Германіі, Італіі, Францыі ды Вялікабрытаніі, а таксама прадстаўнік Партугаліі як краіны-гаспадыні.

Беларусь, за якую выступаў украінскі спявак Alekseev, у фінал не выйшла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі