Трэкі ўсіх удзельнікаў паўфіналу, у якім выступіць Беларусь на Еўрабачанні-2018

Трэкі ўсіх удзельнікаў паўфіналу, у якім выступіць Беларусь на Еўрабачанні-2018

Апублікаваныя ўсе трэкі, якія прагучаць на сцэне "Еўрабачання-2018" у першым паўфінале 8 траўня (жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 22.00). Так атрымалася, што ў ім, апроч беларускага ўдзельніка ALEKSEEV, выступяць і галоўныя фаварыты конкурсу, якія займаюць вядучыя пазіцыі ў рэйтынгах букмекерскіх кантор.

Прапануем паслухаць у парадку паводле зборнай букмекерскай табліцы. На ваш погляд, ці мае шанец ALEKSEEV стаць адным з дзесяці выканаўцаў, якія выйдуць у фінал "Еўрабачання"?

Безумоўны фаварыт — ізраільская спявачка Нэта Барзілай з песняй "Toy".

Балгарыю прадставіць інтэрнацыянальны праект EQUINOX з кампазіцыяй "Bones". У гурце спяваюць, напрыклад, сонграйтар Адама Ламберта і ўдзельнік America Got Talent 2017. Песня з'явілася ў сеціве раніцай 12 сакавіка.

 

Эстонка Эліна Нячаева выканае італьянамоўную "La Forza". Оперная спявачка ў сваім творы спалучыла класічны вакал і электронны акампанемент.

Чэхі асабліва ніколі не былі на першых пазіцыях на "Еўрабачанні", а тут уласная песня 22-гадовага Мікаласа Джозэфа спадабалася не толькі чэшскай публіцы і журы, але і еўрафанам.

Фінка Саара Альто пакажа энергічны трэк "Monsters". 

Бельгія як заўсёды пастаўляе на "Еўрабачанне" выключна выкшталцоныя і цікавыя трэкі. Песня Sennek не выключэнне — "A Matter Of Time".

Наступным у топе букмекераў ідзе ALEKSEEV са скандальна вядомым трэкам "Forever". 

Палюбілася еўрафанам і песня "Oneiro Mou"  прыгожай грачанкі Yianna Terzi

 

Аўстрыю прадставіць цемнаскуры Cesár Sampson з песняй "Nobody But You".

Азербайджанская джазавая спявачка Aisel заспявае песню "X My Heart".

 

Ад Арменіі выступіць Сявак Ханагян, пераможца ўкраінскага X Factor. Ён прадставіць трэк "Qami".

Кіпрыётка Eleni Foureira з песняй "Fuego".

Харватка Franka і песня "Crazy".

Ірландзец Ryan O'Shaughnessy з кампазіцыяй "Together" пра каханне двух хлопцаў.

Апошняй з краін Балтыі з "Еўрабачаннем" вызначылася Літва. Яе прадставіць Leva Zasimauskaitė з песняй "When We're Old".

 

Адной з апошніх краін прадставіла сваіх артыстаў і Македонія: дуэт Eye Cue і трэк "Lost And Found — F.Y.R". 

Албанію прадставіць Eugent Bushpepa з песняй на роднай мове "Mall".

Лузерамі ў агульнай табліцы сталі два ўдзельнікі нашага паўфіналу. Лірычную баладу "Our Choice" пакажа на "Еўрабачанні" ісландскі спявак Ari Ólafsson.

 

Самыя маленькія стаўкі еўрафэнаў атрымлівае сёння швейцарская спявачка Zibbz і трэк "Stones".

 

Як вам песні? Вы на каго робіце стаўкі на сёлетнім "Еўрабачанні"?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі