Бульдог-скейбардыст трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса
Трохгадовы англійскі бульдог на мянушцы Ота з горада Ліма ў Перу трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Сабака праехаў на скейтбордзе паміж ног у 30 чалавек, якія сталі адзін за адным у лінію.
Афіцыйна рэкорд гучыць як “найдаўжэйшы чалавечы танель, праз які праехаў сабака на скейце”.
Рэкорд зафіксаваны 8 лістапада.
Дарэчы, гаспадары Ота ў свой час вырашылі завесці сабе сабаку, натхніўшыся дасягненнямі іншага пса такой самай пароды: у 2009 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса трапіў англійскі бульдог Тылман, які ўсталяваў рэкорд хуткасці язды на скейтбордзе сярод сабак. Ён праехаў 100 метраў з хуткасцю 19.678 секунды. Пасля гэтага Тылман стаў сапраўднай зоркай інтэрнэту і ўдзельнікам тэлевізійных шоў. На жаль, сабака памёр літаральна ў канцы кастрычніка гэтага года, піша guinnessworldrecords.com
Фота: guinnessworldrecords.com