Былы амбасадар Польшчы назваў перадумовы перамоваў з Беларуссю

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа

Перш чым прапаноўваць перамовы ўладам Варшавы Аляксандру Лукашэнка варта спыніцца "сеяць хаос" і супакоіць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, лічыць былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шэрэпка. А да таго вызваліць прынамсі большую частку палітзняволеных, у тым ліку польскага журналіста і аднаго з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Экс-амбасадара цытуе польскае выданне Rzecz Pospolita.

Напрыканцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка казаў, што прапанаваў Варшаве "план міра і добрасуседства". Яго прапанова прагучала пасля таго, як у Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. Ён пажадаў краіне шчаслівага Дня незалежнасці і ўхваліў выбар палякаў у нядаўняй палітычнай кампаніі.

На думку Лукашэнкі, гэты выбар "прадэманстраваў жаданне спыніць пошук унутраных супярэчнасцяў і знешніх пагроз". У заключэнне беларускі міністр замежных справаў Сяргей Алейнік заявіў, што Беларусь гатовая "да дыялогу з Польшчай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі